Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.04.2020

КАБ МОВА РОДНАЯ ГУЧАЛА!

             Давайце з вамі ўзгадаем, калі мы, дарослыя, апошні раз карысталіся сваёй роднай беларускай мовай? Думаю, большасць з нас нават узгадаць гэты момант не можа, бо, бадай што кожны з нас чуў беларускую мову выключна ва ўніверсітэце на парах ці ў школе на ўроках беларускй мовы і на гэтым усё. Ведаеце, важнасць і вартасць існавання беларускай мовы не аспрэчлівае зараз ніхто, але ў штодзенны ўжытак яе уводзяць адзінкі. Першае знаёмсва дзетак з роднай мовай часцей за ўсе адбываецца ў дзіцячым садку. Выхаванне патрыятычнасці і беларускай свядомасці ў гэтым выпадку цалкам палягае на плечы выхавацелек і працаўнікоў навучальных устаноў, але хіба гэта правільна? Ці не павінны і бацькі таксама далучацца да гэтага працэсу? Такім пытаннем задалася выхавацелька дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №2 аг.Буйнічы” Берастава А.І. і правяла незвычайны занятак. Замест чарговага звычайнага занятку Аліна Іёсіфаўна зладзіла круглы стол, у якім прымалі ўдзел не толькі дзеці, але і іх бацькі. “Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!” Такімі вершаванымі радкмі Ніла Гілевіча распачаўся занятак. Не толькі дзеці, але і бацькі з радасцю і весялосцю разгадвалі загадкі, чыталі вершы і гулялі ў гульні. Захапляючыся, паступова пераходзілі на беларускую мову бацькі, хоць, здавалася, даўно забыліся як гэта рабіць. З мерапрыемства ўсе выходзілі з усмешкаю, быццам узгадалі штосьці старое, даўно забытае. Але ў той жа момант неверагодна роднае і сваё.

Разделы сайта