Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.02.2019

З ПАВАГАЙ ДА РОДНАЙ МОВЫ!

Так склалася, што мы з вамі жывем ва ўмовах двухмоўя. Беларуская мова сення менш распаўсюджана, чым другая дзяржаўная - руская. Калі пасля цяжкага працоўнага дня мы, прагнучы адпачынку, вяртаемся дадому, нас чакае рускамоуны тэлевізар, а на вуліцы да нас далятаюць урыўкі рускамоўнай размовы. Але я, як выхавацель дашкольнай адукацыі, жадаю выхоўваць новае пакаленне грамадзян нашай краіны менавіта з павагай і любоую да роднай мовы. Для маленькіх беларусаў першым месцам, дзе яны чуюць беларускую мову і разумеюць, што вось яна і ёсць іх родная, якую трэба шанаваць і захоўваць, з’яўляецца менавіта дзіцячы садок. Ад гэтых першых заняткаў залежыць, як маленькія беларусы будуць ставіцца да беларускай мовы. Менавіта таму выхавацелі дашкольнай адукацыі дзяржаунай установы адукацыі “Яслі-сад №2 аграгарадка Буйнічы” намагаюцца зрабіць беларускамоўны чацвер у сваіх групах як мага больш цікавым для сваіх выхаванцаў. Дзеткі з задавальненнем знаёмяцца з роднай мовай і культурай, слухаюць беларускія народныя казкі. А таксама кажуць свае першыя словы па-беларуску. На працягу некалькіх гадоў мы працуем над праблемамі ўдасканалення навучання дзяцей пры падрыхтоўцы іх да школы, развіцця звязнага маўлення, над методыкай знаемства з мастацкім творам і карцінай і, галоўнае, над пытаннямі актыўнага авалодання роднай мовай. Дзеці на занятках, пачынаючы з сярэдняй группы, знаёмяцца з асаблівасцямі гукаў беларускай мовы, вучацца ўжываць словы ў правільнай граматычнай форме, узбагачаюць слоўнікавы запас. Праводзіцца вялікая работа па знаёмству выхаванцаў з беларускімі святамі, на якіх дзеці гуляюць у беларускія гульні, спяваюць і размауляюць на беларускай мове. Такім чынам прывіваецца любоў дзяцей да роднай зямлі, мовы, павага да яе мінулага.

Хочацца спадзявацца, што нашы намаганні будуць карыснымі для дзяцей і стануць адпраўнай кропкай у іх творчай дзейнасці…

Выхавацель дашкольнай адукацыі

дзяржаунай установы адукацыі

“Яслі-сад №2 аграгарадка Буйнічы” А.І.Берастава

Разделы сайта